Песнярыминусовка

Завушницы

исполнитель: Песняры

слушать
Подождите
00:00 / 04:00
скачать
Подождите, идет обработка ...

О, колькі раз прасіў я
Назначыць мне спатканьне
О, колькі раз хацеў я
Прызнацца ёй у каханьні

Ды ўсё перашкаджалі
Калі дзяўчыне верыць
То павадак вясновы
То прымаразак-шэрань

Але і я ўпарты
І, каб свайго дабіцца
Прасіў я шчыра майстра
Зрабіць ёй завушніцы

На гэтых завушніцах
Я напісаў закляцьце -
Усё што не сказаў ёй
А ў чым хацеў прызнацца

Сягодня не ўцячэ ўжо
Ад слоў маіх гарачых
Ні ў час калі сьмяецца
Сьпявае, або плача

Ні ў час, калі прыляжа
Змарыўшыся ў зьмярканьне
Зьвіняць ёй завушніцы
Усё пра маё каханьне