Песнярыминусовка

Олеся

исполнитель: Песняры

слушать
Подождите
00:00 / 04:16
скачать
Подождите, идет обработка ...

Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая
Чаму так горка? Не магу я зразумець
Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае
На ўсходзе дня майго, якому ружавець

Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся
Бывай, смуглявая, каханая, бывай
Стаю на ростанях былых, а з паднябесся
Самотным жаўранкам звініць і плача май

Пайшла, пакінуўшы мне золкі і туманы
Палынны жаль смугой ахутаных дарог
Каб я хвілінаю нанесеныя раны
Гадами ў сэрцы заглушыць сваім не мог

Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся
Бывай, смуглявая, каханая, бывай
Стаю на ростанях былых, а з паднябесся
Самотным жаўранкам звініць і плача май